Новости

Фотафакт. Абрынуўся фасад сядзібы Грабоўскіх на Лідчыне

Усё, сядзібы Грабоўскіх у вёсцы Дзікушкі Лідскага раёна больш няма ў тым выглядзе, які палюбіўся аматарам даўніны, піша канал Спадчына.

 — Vandra паведаміў, што за некалькі гадзін да іх прыезду абрынуўся паркавы фасад з франтонам і калонны порцік.

Шмат гадоў гэты фасад проста вісеў у паветры, невядома якім цудам утрымліваючыся ад абвальвання.

А ведаеце што самае мярзотнае ва ўсё гэтай сітуацыі? У 2022 годзе мы звярнуліся ў Лідскі райвыканам, каб яны правялі першасную кансервацыю — заклалі праёмы і выпаўшы прасценак на першым паверсе, каб зберагчы сядзібу ад разбурэння. Рашэнне, якое не патрабуе ніякай грошай — куб любой цэглы, цэмент і дзень працы будаўніка.

Чыноўкі здзекліва адказалі, што «прапанаваны Вамі варыянт кансервацыі фасада рэшткаў сядзібы не мае права на існаванне, бо можа нанесці яшчэ большы ўрон культурнай каштоўнасці».

Ну, што, як там «большы ўрон» цяпер?

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.3(4)