Што і дзе паглядзець у навагоднюю ноч

Віншаванне Святланы Ціханоўскай і начны канцэрт.

«Сустрэнем Новы 2026 год разам у цёплай утульнай кампаніі беларусаў і беларусак!» — запрашае прэс-служба лідаркі беларускіх дэмсілаў Святланы Ціханоўскай.

Трансляцыя навагодняга звароту лідаркі беларускіх дэмсілаў запланаваная на 23:47 па мінскім часе.

Тэлеканал «Белсат» прануе вялікую святочную праграму, у тым ліку навагодні выпуск «Мовы нанова» з Лявонам Вольскім.

У вялікім святочным канцэрце чакаюцца выступы J:MORS, NaviBand, Kriwi, РСП ды інш.

Гэты вечар на «Белсаце» таксама прысвечаны памяці Мікіты Мелказёрава, канал пакажа апошні прыжыццёвы запіс з журналістам і блогерам.