Журналістка «Салідарнасці» атрымала ўзнагароду на конкурсе «Вольнае слова»

16 верасня былі названыя імёны пераможцаў галоўнага конкурсу для беларускіх незалежных медыйшчыкаў «Вольнае слова». Журналістка «Салідарнасці» Таццяна Гусева заняла першае месца ў намінацыі «Інфармацыйныя жанры».

Журы высока ацаніла яе цыкл публікацый — пра гісторыі кахання беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі ва Украіне.

«Васіль памёр там, дзе хацеў, ён быў героем, абараняў, змагаўся. Гэта для яго лепш, чым жыць у палоне»

«Мы з ім былі больш, чым проста муж і жонка. Гэта каханне, якое адбываецца аднойчы ў жыцці»

«Мікалай хацеў, каб ягоны прах быў развеяны ў трох краінах — ва Украіне, Беларусі і Эстоніі»

«Дзіма свядома ехаў на вайну. Ён лічыў, што Расія не мела права ваяваць супраць Украіны, таму прыйшоў нам на дапамогу»

Поўны спіс лаўрэатаў конкурса «Вольнае слова-2025» размашчаны тут.

«Вольнае слова» — гэта шматгадовы творчы конкурс, мэтай якога з’яўляецца ўдасканаленне прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў СМІ і заахвочванне таленавітых журналістаў.

Сёлета, як і летась, ён ладзіўся пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(3)